21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіяцыя Заходняй ваеннай акругі, якая ўдзельнічала ў вучэнні "Захад-2017", пачала перабазіраванне на расійскія аэрадромы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
"Авіяцыя Заходняй ваеннай акругі пачала перабазіраванне з тэрыторыі Беларусі на расійскія аэрадромы. Адправіліся самалёты аператыўна-тактычнай авіяцыі і верталёты армейскай авіяцыі Узброеных Сіл Расіі", - расказалі ў ваенным ведамстве.
Як паведамлялася, сёння першыя эшалоны расійскіх удзельнікаў сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2017" адпраўляюцца на тэрыторыю Расіі. Цяпер ажыццяўляецца пагрузка ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі на чыгуначны транспарт.
Усе падраздзяленні Беларусі і Расіі, якія прымалі ўдзел у вучэнні, да 30 верасня вернуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі.