15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка 18-20 красавіка прыме ўдзел у першай нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Нарада будзе прысвечана тэме міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў інтарэсах сумеснага дабрабыту краін Еўразійскага рэгіёна ў XXI стагоддзі. Прадугледжваецца пошук шляхоў умацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва для забеспячэння эканамічнага і культурнага працвітання, аховы навакольнага асяроддзя і пашырэння партнёрскіх сувязей. Уладзімір Андрэйчанка, як плануецца, выступіць на пленарным пасяджэнні і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.
Чакаецца, што ў мерапрыемстве, якое пройдзе ў Маскве, прымуць удзел кіраўнікі парламентаў амаль 20 дзяржаў.