27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аснове беларуска-таджыкскіх адносін - трывалы фундамент дружбы і супрацоўніцтва, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана ў Беларусі Бахтаварам Сафарзадой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Віншую з назначэннем на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь. Хачу сказаць, мы з вамі не першы раз сустракаемся. Вы не чужы для нас чалавек. Мы ведаем вас як парламентарыя, паўнамоцнага прадстаўніка парламента Рэспублікі Таджыкістан у Парламенцкай асамблеі АДКБ", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
"Без усякага сумнення, ваша назначэнне будзе садзейнічаць актыўнаму развіццю беларуска-таджыкскіх адносін. Фундамент для гэтага створаны добры. У нас на ўсёй працягласці наладжаны і дружба, і супрацоўніцтва. Вядома, стрыжнем гэтых адносін з'яўляюцца кіраўнікі нашых дзяржаў, - адзначыў спікер. - Плённа працуе наш урад, парламент. Важна, каб гэтыя канструктыўныя палітычныя адносіны выяўляліся на канкрэтных выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У наш час гэта самае галоўнае".
Паводле яго слоў, парламентарыі дзвюх краін вельмі цесна супрацоўнічаюць на двухбаковай аснове і ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях. "Хачу падзякаваць таджыкскім парламентарыям за аператыўную ратыфікацыю мемарандума аб уступленні Беларусі ў ШАС", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.
"У гэты няпросты час, калі націск ідзе з боку Захаду, санкцыйны націск, шантаж, мы павінны яшчэ больш актыўна супрацоўнічаць. Такі час сёння - пераход да шматпалярнага свету, і мы павінны ў гэтым выпадку ў міжнародных арганізацыях падтрымку адзін аднаму аказваць. Больш згуртавана павінны працаваць", - дапоўніў спікер.