Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Кст 2023

Андрэйчанка: адносіны Беларусі і Кыргызстана развіваюцца на сістэмнай аснове

Андрэйчанка: адносіны Беларусі і Кыргызстана развіваюцца на сістэмнай аснове

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Кыргызстана развіваюцца на сістэмнай аснове, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час сустрэчы са спікерам парламента (Жагорку Кенеша) Кыргызстана Нурланбекам Шакіевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адносіны паміж нашымі народамі, паміж краінамі выбудаваны ў сістэмную аснову. І важнае значэнне тут, вядома, адыгрываюць міжпарламенцкія адносіны", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер асаблівую ўвагу ўдзяліў узаемадзеянню краін на міжнароднай арэне. "Час сёння вельмі няпросты, і мы, парламентарыі, павінны больш актыўна ўзаемадзейнічаць паміж сабой. Пераход да шматпалярнага свету патрабуе ад нас, каб мы былі адзіныя, каб актыўна процістаяць тым нападкам, якія ідуць на нашы народы і з боку Захаду, і з боку ЗША, - падкрэсліў ён. - Мы супраць ўсялякага шантажу, санкцый. Але сёння дыскрымінацыя, санкцыйная палітыка прымяняецца супраць Рэспублікі Беларусь".

Беларусь - міралюбівая краіна. "І мы праводзім мірную палітыку, - дадаў Уладзімір Андрэйчанка. - Мы зацікаўлены ў тым, каб быў мір, каб была стабільнасць, каб развіваліся эканомікі, каб паляпшалася жыццё нашых людзей. Гэта самая галоўная палітыка, якую праводзіць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Такія пазіцыі ляжаць у аснове ШАС. Мы рыхтуемся ўступіць у гэту арганізацыю, цяпер завяршаюцца ўсе працэдурныя пытанні. Дзякуем за падтрымку з боку Кыргызстана".

"Сёння прынцыпова важна, каб мы часцей сустракаліся, таму што ёсць сілы, якія спрабуюць нас раз'яднаць, і вы гэта бачыце. Але мы ў такой няпростай сітуацыі заўсёды павінны праяўляць мудрасць і знаходзіць рашэнні там, дзе ёсць вельмі няпростыя пытанні", - канстатаваў спікер.

Па запрашэнні Савета Рэспублікі 4-6 кастрычніка нашу краіну з афіцыйным візітам наведвае кыргызская парламенцкая дэлегацыя на чале  торага Жагорку Кенеша Нурланбекам Шакіевым. У праграме візіту сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу Беларусі, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, наведванне арганізацый сацыяльна-гуманітарнай сферы і прадпрыемстваў сталіцы, падпісанне дакумента аб супрацоўніцтве парламентаў Беларусі і Кыргызстана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі