Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Ліс 2017

Андрэйчанка і прэзідэнт Судана абмеркавалі рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў

Фота Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам у Судан завяршыўся сустрэчай з прэзідэнтам гэтай краіны Амарам аль-Башырам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

Бакі абмеркавалі ключавыя пытанні двухбаковых адносін з акцэнтам на рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў у святле вынікаў праведзеных у студзені 2017 года ў Хартуме перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Судана. У прыватнасці, узнімаліся пытанні супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, асваення прыродных рэсурсаў.

Канстатаваны высокі ўзровень палітычных адносін, у тым ліку сувязей па лініі парламентаў як мастоў, якія аб'ядноўваюць дружалюбныя краіны. Субяседнікі звярнулі ўвагу на важнасць парламенцкага канала ўзаемадзеяння для выпрацоўкі рэкамендацый і інфармавання кіраўнікоў дзвюх краін па пытаннях павышэння эфектыўнасці супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Судана даў высокую ацэнку ролі парламентарыяў у пашырэнні гандлёва-эканамічных, гуманітарных сувязей і дзелавых кантактаў. Адзначана важнасць механізма парламенцкага ўзаемадзеяння для маніторынгу стану і развіцця дагаворна-прававой базы, а падпісаныя ў ходзе візіту дакументы (кантракты) будуць рэальна садзейнічаць агульным намаганням па развіцці кантактаў у розных галінах.

Амар аль-Башыр і Уладзімір Андрэйчанка разгледзелі далейшыя крокі па прадаўжэнні актыўнага палітычнага дыялогу і рэалізацыі існуючых дамоўленасцей у гандлёва-эканамічнай сферы.

Фота Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБЯк паведамілі ў прэс-службе, у час візіту таксама адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Хартумскага завода па перапрацоўцы золата. Абмяркоўваліся магчымасці выкарыстання вопыту і напрацовак Беларусі ў дзейнасці кампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі