Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Лют 2019

Андрэй Свірыдаў назначаны намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі

Андрэй Свірыдаў назначаны намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі

12 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Свірыдава намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе назначэння кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што Кіраўніцтва справамі - шматпрофільная структура, прадпрыемствы і арганізацыі якой займаюцца самымі рознымі напрамкамі дзейнасці. "У вас наперадзе разам з кіраўніком спраў велізарная работа, - адзначыў Прэзідэнт, звяртаючыся да назначэнца. - Жалезная павінна быць дысцыпліна і вынік. Сказана лыжы зрабіць - рабіце, у вас ёсць прадпрыемства. Сказана зямлю капаць - трэба капаць і хлеб вырошчваць. Я разумею, што вы займаецеся ўсім - ад малака, кароў да турыстычных пытанняў".

"У свой час сабралі па ўсёй краіне праблемныя прадпрыемствы, і з імі трэба працаваць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Галоўнае, каб была дысцыпліна, адказнасць".

Прэзідэнт таксама заявіў: "Закручвайце гайкі як належыць і дзейнічайце".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі