Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Чэр 2016

Алімаў: Беларусь першая ў гісторыі ШАС перайшла са статусу партнёра па дыялогу ў статус наглядальніка

13 чэрвеня, Пекін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь - першая краіна ў гісторыі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якая перайшла са статусу партнёра па дыялогу ў статус наглядальніка. Аб гэтым паведаміў генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, на сустрэчы з журналістамі краін ШАС, якая адбылася ў штаб-кватэры арганізацыі ў Пекіне напярэдадні 15-годдзя гэтай структуры і юбілейнага Ташкенцкага саміту.

Кіраўнік Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва таксама паведаміў, што маючы адбыцца ў Ташкенце саміт будзе першым для Беларусі, у якім яна прыме ўдзел як наглядальнік. На яго думку, краіна цудоўна сябе паказала, калі была партнёрам па дыялогу ШАС.

"Кожны саміт ШАС - гэта выключна важная падзея ў жыцці арганізацыі, - звярнуў увагу Рашыд Алімаў. - Няма сумненняў, што юбілейны саміт унясе свой асаблівы ўклад у падтрыманне міру і стабільнасці ў рэгіёне і ў свеце, у забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага развіцця і культурна-гуманітарных сувязей на шырокай прасторы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі