Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліп 2023

Алейнік сустрэўся з Прэзідэнтам Нікарагуа і перадаў віншаванні ад Лукашэнкі

Алейнік сустрэўся з Прэзідэнтам Нікарагуа і перадаў віншаванні ад Лукашэнкі
Даніэль Артэга Сааведра і Сяргей Алейнік. Фота МЗС

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час афіцыйнага візіту ў Нікарагуа 20 ліпеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з Прэзідэнтам краіны Даніэлем Артэга Сааведра і віцэ-прэзідэнтам Расарыяй Мурылья Самбрана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Падведзены вынікі работы беларускай дэлегацыі ў Манагуа і пацверджана ўзаемная настроенасць актывізаваць супрацоўніцтва для дасягнення пастаўленых мэт. Канстатавана падабенства поглядаў на сусветныя геапалітычныя працэсы і сітуацыі ў адпаведных рэгіёнах.

Прэзідэнту Нікарагуа перададзены віншаванні кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з 44-годдзем трыумфу Сандзінісцкай рэвалюцыі.

Прайшлі перагаворы міністра Сяргея Алейніка і членаў беларускай дэлегацыі з нікарагуанскім калегам Дэнісам Ранальда Манкада Каліндрэсам. Абмеркаваны бягучы міжнародны парадак дня, вынікі нядаўняга саміту Супольніцтва дзяржаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (CELAC) і ЕС у Бруселі, пацверджана ўзаемная гатоўнасць і далей выказваць салідарнасць і аказваць узаемную падтрымку на міжнароднай арэне.

Адзначана, што ў няпростай геапалітычнай абстаноўцы такім краінам, як Беларусь і Нікарагуа, вельмі важна падтрымліваць адна адну, развіваць кантакты на міждзяржаўным, міжурадавым і міжчалавечым узроўнях.

Па выніках перагавораў міністрамі замежных спраў падпісана міжурадавае пагадненне аб узаемнай адмене віз і міжурадавае пагадненне аб стварэнні сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Зацверджана дарожная карта супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі.

Генеральным дырэктарам ААТ "МТЗ" падпісаны рамачны кантракт на пастаўку прадукцыі беларускага завода ў Нікарагуа на двухгадовы перыяд. Прадстаўнік ААТ "МАЗ" з мэрыяй сталічнай Манагуа таксама заключылі кантракт на пастаўку беларускай тэхнікі. Дасягнута дамоўленасць аб пастаўках 236 адзінак тэхнікі ААТ "Амкадор" для будаўнічай галіны і камунальнай гаспадаркі Нікарагуа.

Вялікім тэатрам Беларусі, Нацыянальным тэатрам імя Рубэна Дарыа і нікарагуанскім культурным фондам "Інканта" падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі