5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з нікарагуанскай урадавай дэлегацыяй на чале са спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Рэспублікі Нікарагуа Лаўрэана Артэгам Мурыльа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-нікарагуанскіх адносін, пацвердзілі зацікаўленасць краін ва ўмацаванні двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама падвялі вынікі трэцяга пасяджэння беларуска-нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, праведзенай у Мінску 3-4 кастрычніка.
Бакі адзначылі, што выкананне дасягнутых у ходзе візіту дамоўленасцей дасць магчымасць значна нарасціць і пашырыць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Нікарагуа ў розных сферах, у прыватнасці, у галіне прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання, будаўніцтва і інвестыцый, умацуе сувязі паміж дзелавымі коламі і сталічнымі ўладамі дзвюх краін.