22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік прыняў 21 сакавіка копіі даверчых грамат у Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Карэя ў Беларусі Пак Ду Суна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковых адносін. Адбыўся таксама абмен меркаваннямі па актуальных пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах.