Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Сак 2024

Алейнік пра УНС: гэта сапраўднае народаўладдзе, а не калька заходніх псеўдадэмакратычных лякал

Алейнік пра УНС: гэта сапраўднае народаўладдзе, а не калька заходніх псеўдадэмакратычных лякал

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь рыхтуецца да правядзення Усебеларускага народнага сходу, тым самым дэманструючы замежжу сапраўднае народаўладдзе, а не кальку заходніх псеўдадэмакратычных лякал. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на калегіі МЗС, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу знешнепалітычнага ведамства.

На думку міністра, даносіць праўдзівую інфармацыю пра Беларусь і працэсы, якія адбываюцца ў краіне, вельмі важна і з пункту гледжання ланцужка электаральных кампаній, якія вызначаюць курс краіны на будучыню.

"Міжнароднае суправаджэнне гэтых падзей - важнейшая задача МЗС, - падкрэсліў ён. - Мы паказалі ўжо свету нашы сумленныя і адкрытыя парламенцкія выбары. Усе вы чулі ацэнкі місій СНД, АДКБ і ШАС, а таксама індывідуальных наглядальнікаў, у тым ліку з Заходняй Еўропы".

Цяпер ідзе работа па падрыхтоўцы да правядзення Усебеларускага народнага сходу. "Актыўна дэманструем замежжу сапраўднае народаўладдзе, наша беларускае, а не кальку заходніх псеўдадэмакратычных лякал. У тым ліку робім зачын на наступны год", - звярнуў увагу кіраўнік МЗС.

Ён упэўнены, што ўмовы ў бягучым годзе не будуць прасцейшымі, чым у 2023-м. "Але мінулы перыяд дазволіў стварыць сур'ёзную базу для руху наперад па ўсіх напрамках нашай дыпламатычнай работы, як знешнепалітычнай, так і знешнеэканамічнай. А бягучы, аб'яўлены ў нашай краіне Годам якасці, задае тон для якасці ва ўсім: у арганізацыі мерапрыемстваў, у выкананні дамоўленасцей, у каардынацыі паміж ведамствамі, у падрыхтоўцы дакументаў, ва ўсёй рабоце ў цэлым. Гэта датычыцца і МЗС, і пасольстваў, і галіновікоў, з якімі мы дзейнічаем у цеснай звязцы", - сказаў Сяргей Алейнік.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі