Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Ліс 2023

Алейнік: міжнароднае супрацоўніцтва па клімаце павінна грунтавацца на недыскрымінацыйнай аснове

Алейнік: міжнароднае супрацоўніцтва па клімаце павінна грунтавацца на недыскрымінацыйнай аснове

30 лістапада, Дубай /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе са змяненнем клімату павінна грунтавацца на недыскрымінацыйнай і справядлівай аснове. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік у Дубаі ў кулуарах 28-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўнай падзеяй канферэнцыі стане Сусветны саміт па барацьбе са змяненнем клімату. Беларусь на ім прадставіць кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Кліматычны форум, які праходзіць пад эгідай ААН, - важнейшае мерапрыемства ў галіне вырашэння глабальнай кліматычнай праблемы.

Чакаецца, што ўдзельнікамі саміту стануць каля 150 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў.

"Безумоўна, удзел Беларусі на вышэйшым узроўні ў гэтым мерапрыемстве падкрэслівае тое значэнне, якое наша краіна надае пытанням экалагічнай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя. Беларусь заўсёды вельмі адказна падыходзіла да сваіх міжнародных абавязацельстваў. Мы выконваем усе абавязацельствы, звязаныя са зніжэннем выкіду парніковых газаў. Мы перавыканалі ўжо нашы паказчыкі і паступальна рухаемся ў гэтым напрамку", - звярнуў увагу Сяргей Алейнік.

Ён таксама адзначыў, што мы "працуем над узнаўленнем лясоў і сёння ўзнаўленчыя работы па лясах перавышаюць аб'ёмы высечкі". Нездарма, сказаў міністр, многія называюць Беларусь лёгкімі Еўропы.

"Праблемы клімату аб'ядноўваюць усе краіны. Гэта тое пытанне ў міжнародным парадку дня, якое мае аб'яднальны характар. Мы будзем уносіць свой уклад ва ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях клімату. Гэта супрацоўніцтва павінна грунтавацца на недыскрымінацыйнай, справядлівай і інклюзіўнай аснове і садзейнічаць вырашэнню глабальных пытанняў", - заявіў дыпламат.

Сяргей Алейнік падкрэсліў, што Беларусь надае вельмі важнае значэнне пытанням аховы навакольнага асяроддзя. Невыпадкова праблемы экалагічнай і біялагічнай бяспекі ўключаны асобнымі раздзеламі ў праект канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, які праходзіць цяпер грамадскае абмеркаванне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі