Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Крс 2024

Алейнік: двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі будзе мець нязменна станоўчую дынаміку

Алейнік: двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі будзе мець нязменна станоўчую дынаміку
Сяргей Алейнік. Фота з архiва

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбыўся абмен віншавальнымі пасланнямі міністраў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Сяргея Алейніка і Сяргея Лаўрова з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У сваім пасланні кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў выбудаваную скаардынаваную работу знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, сумесныя і зладжаныя намаганні па адстойванні агульных інтарэсаў Беларусі і Расіі на міжнароднай арэне, якасным і плённым суправаджэнні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы.

"Упэўнены, што наша двухбаковае супрацоўніцтва будзе мець нязменна станоўчую дынаміку, напоўненую актыўнымі кантактамі, значнымі рашэннямі і змястоўнымі вынікамі ў інтарэсах нашых краін", - адзначыў Сяргей Алейнік.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі