12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Бернардам Жоргам Леапольдам дэ Гарсія Клінглам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На сустрэчы абмеркаваны ключавыя пытанні беларуска-бразільскага ўзаемадзеяння ў палітычнай і эканамічнай сферах, супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных структур.
Бакі адзначылі перспектывы інтэнсіфікацыі дзелавых кантактаў паміж дзвюма краінамі і рэалізацыі сумесных праектаў у такіх сферах, як сельская гаспадарка і высокія тэхналогіі.