1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 2-3 чэрвеня з афіцыйным візітам наведае Рэспубліку Экватарыяльная Гвінея, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў знешнепалітычным ведамстве.
Як чакаецца, адбудуцца перагаворы з Прэзідэнтам Тэадора Абіянгам Нгемам Мбасога, міністрам замежных спраў міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Сімяонам Аёна Эсона Ангуэ, прадстаўнікамі шэрага міністэрстваў і дзелавых колаў.
У ходзе візіту будуць абмеркаваны практычныя крокі па актывізацыі двухбаковых сувязей, развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і паляпшэнні каардынацыі ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. Плануецца таксама падпісанне шэрага дакументаў.