Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліп 2023

Алейнік 17-18 ліпеня наведае з візітам Кубу

Алейнік 17-18 ліпеня наведае з візітам Кубу
Фота з архiва

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 17-18 ліпеня наведае з візітам Рэспубліку Куба. Гэту інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Куба з'яўляецца значным партнёрам Беларусі на міжнароднай арэне і адным з важнейшых саюзнікаў у Заходнім паўшар'і. Абедзве краіны падтрымліваюць актыўны палітычны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях.

У красавіку 2022 года Беларусь і Куба адзначылі 30-ю гадавіну з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Асноўны аб'ём беларускага экспарту на Кубу складаюць трактары, грузавыя аўтамабілі, рухавікі ўнутранага згарання, шыны, запасныя часткі, сельскагаспадарчыя машыны і абсталяванне. Вядучымі экспарцёрамі беларускай прадукцыі на Кубу з'яўляюцца ААТ "Белаграмаш", ААТ "МТЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "ММЗ, ЗАТ "Beltyre".

З Кубы ў асноўным імпартуюцца лекавыя сродкі.

Спрыяльнымі фактарамі для развіцця гандлёва-эканамічных адносін застаюцца высокі ўзровень палітычных адносін паміж краінамі і патэнцыяльная запатрабаванасць беларускіх тавараў на рынку Кубы з-за працяглага пазітыўнага вопыту работы кубінскіх канечных спажыўцоў з айчыннай складанатэхнічнай прадукцыяй, у першую чаргу - сельскагаспадарчым абсталяваннем.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі