Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2023

Алейнік: 120 удзельнікаў з 30 краін пацвердзілі удзел у Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы

Алейнік: 120 удзельнікаў з 30 краін пацвердзілі удзел у Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы
Фота з архiва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 120 удзельнікаў з 30 краін пацвердзілі свой удзел у Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў трансфармуемым свеце", якая 26-27 кастрычніка пройдзе ў Мінску. Аб гэтым расказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр выказаў меркаванне, што ў цяперашніх геапалітычных умовах арганізацыя такога форуму патрабуе значных намаганняў. "Зразумела, што арганізаваць такую дыскусію вельмі няпроста, - сказаў ён. - У цяперашніх умовах нам вельмі важна прадаўжаць дыялог па пытаннях бяспекі".

Беларускі бок разлічвае правесці шырокую дыскусію па пытаннях еўразійскай бяспекі на пляцоўцы гэтай канферэнцыі. "Спадзяёмся, што гэта дыскусія дасць магчымасць нам хаця б у першым прыбліжэнні сфармуляваць пэўнае бачанне перспектыў умацавання бяспекі ў рэгіёне", - сказаў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі