28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Бразіліі ў Беларусі Бернардам Жоргам Леапольдам дэ Гарсіа Клінглам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У час сустрэчы адбылося абмеркаванне бягучага стану і перспектыў развіцця беларуска-бразільскага супрацоўніцтва па шэрагу пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы актывізацыю палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў з акцэнтам на сельскую гаспадарку і харчовую бяспеку, а таксама ўзаемадзеянне ў сферах адукацыі і спорту.
Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама абмеркавалі бягучую сітуацыю ў рэгіёне.