12 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмяняліся думкамі наконт маючых адбыцца сустрэч на двухбаковым узроўні ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.
Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі.