15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаў было развіццё беларуска-расійскіх адносін, таксама Прэзідэнты абмяняліся меркаваннямі па пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі графік маючых адбыцца сустрэч.
У ходзе размовы больш падрабязна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін спыніліся на актуальных пытаннях супрацоўніцтва напярэдадні візіту ў Мінск расійскай урадавай дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам.