20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ўвечары адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падрабязна абмеркавалі перспектывы актывізацыі разнапланавага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, узаемадзеянне ў ЕАЭС і іншых інтэграцыйных структурах, а таксама шэраг кадравых пытанняў.
Закрануты актуальныя тэмы міжнароднага парадку дня і агульная сітуацыя, што складваецца ў свеце.
Асаблівая ўвага ўдзелена тэматыцы барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19. Пацверджаны раней дасягнутыя дамоўленасці аб прадаўжэнні сумесных намаганняў і далейшай цеснай каардынацыі дзвюх краін па процідзеянні гэтай інфекцыі.