2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве азербайджанскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і яго жонкай Мехрыбан Аліевай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ільхам Аліеў і Мехрыбан Аліева павіншавалі кіраўніка беларускай дзяржавы з надыходзячым Днём Незалежнасці і паспяховым правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў. Быў таксама абмеркаваны графік будучых двухбаковых кантактаў і ў цэлым развіццё адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам.