15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Бакі абмеркавалі стан і развіццё двухбаковых адносін, асноўныя напрамкі супрацоўніцтва.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў закранулі ў размове пытанні міжнароднай абстаноўкі. Вельмі падрабязна першы Прэзідэнт Казахстана цікавіўся сітуацыяй вакол Беларусі.
У ліку асноўных тэм была і пандэмія COVID-19, метады барацьбы з ёй, а таксама вакцынацыя насельніцтва і вытворчасць вакцыны ад COVID-19.
Нурсултан Назарбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Казахстан і атрымаў таксама запрашэнне наведаць Беларусь.