6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым адбылася сёння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка цёпла павіншаваў Нурсултана Назарбаева з 80-годдзем, а таксама з паспяховым пераадоленнем нядаўняй хваробы.
У размове былі абмеркаваны развіццё беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў фармаце ЕАЭС (Беларусь старшынствуе ў арганізацыі ў 2020 годзе).
Прэзідэнт Беларусі і першы Прэзідэнт Казахстана дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы зручны час.
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Нурсултана Назарбаева, які таксама з'яўляецца ганаровым старшынёй Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, на саміт інтэграцыйнага аб'яднання, які пройдзе ў кастрычніку ў Мінску.
Абмеркавалі ў час гутаркі і агульную сітуацыю ў Беларусі і Казахстане. Нурсултан Назарбаеў перадаў найлепшыя пажаданні беларускаму народу і выказаў падтрымку кіраўніцтву краіны.
Кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу адрасаваў прывітанне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву.