8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лідары краін падкрэслілі важнасць 75-годдзя Вялікай Перамогі, якое адзначаецца ў гэтыя дні, павіншавалі адзін аднаго і народы краін з гэтай знакавай датай.
У час тэлефоннай размовы закраналіся пытанні супрацоўніцтва па розных напрамках, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы, захавання дадатнай дынамікі ўзаемадзеяння, якая адзначаецца ў апошнія гады.
Кіраўнікі дзяржаў таксама праінфармавалі адзін аднаго аб сітуацыі і мерах, што прымаюцца па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса ў Беларусі і Узбекістане.