22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава адбылася 22 верасня па ініцыятыве кыргызскага боку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дзве тэмы ў размове сталі асноўнымі. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні двухбаковых адносін. Акрамя таго, Прэзідэнт Кыргызстана праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі на кыргызска-таджыкскай граніцы.