2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
Расійскі лідар пазваніў свайму беларускаму калегу. Кіраўнікі дзяржаў разгледзелі рабочыя пытанні, якія абмяркоўваліся ў час нядаўняй сустрэчы на Валааме.
Уладзімір Пуцін сардэчна падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за ўдзел і дапамогу ў працэсе праведзенага напярэдадні абмену зняволенымі.