7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Саўміна.
Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў розных сферах.
Акрамя таго, прэм'ер-міністры падкрэслілі канструктыўны характар узаемадзеяння ў рамках паглыблення інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі.