Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Врс 2020

Ад энергетыкі і крэдыту да ваенных вучэнняў - Лукашэнка раскрыў падрабязнасці сочынскіх перагавораў з Пуціным

Ад энергетыкі і крэдыту да ваенных вучэнняў - Лукашэнка раскрыў падрабязнасці сочынскіх перагавораў з Пуціным
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта Расіі - БЕЛТА

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з палітычным актывам краіны расказаў падрабязнасці праведзеных 14 верасня перагавораў у Сочы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы абмеркавалі ўвесь комплекс пытанняў. Амаль 5 гадзін. Дарэчы, мы з Пуціным выпрацавалі план перагавораў. МЗС, урады, прэзідэнты - гэта формула была распрацавана да выбараў", - адзначыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, перш за ўсё абмяркоўваліся пытанні энергетыкі. "Мы не паглыбляліся ў канкрэтныя лічбы і іншае. Але, як мне дакладваў Сямашка, наш пасол, ён жа і віцэ-прэм'ер (пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, які надзелены і паўнамоцтвамі віцэ-прэм'ера ў пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй. - Заўвага БЕЛТА), ён вядзе перагаворы з энергетыкамі ў Расіі. Зусім, кажа, іншыя людзі, можна размаўляць і па цэнах і гэтак далей і да таго падобнае", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адно пытанне на перагаворах - доступ на рынкі: "Пуцін сам прапанаваў: давай актывізуем нашы холдынгі, вялікія прамысловыя прадпрыемствы, няхай кіраўнікі сустракаюцца, міністры, трэба, каб яны самі сустракаліся і гандлявалі паміж сабой. Я кажу: добра, мяне гэта задавольвае".

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў пра крэдыт у памеры $1,5 млрд, які Расія выдзеліць Беларусі. "Павінен вам сказаць, што гэта было маё патрабаванне. І прэм'ер, і міністр фінансаў мне прапанавалі выплаціць гэты крэдыт - у бягучым годзе мы мільярд павінны былі ім (расійскаму боку. - Заўвага БЕЛТА) па старым нашым доўгу вярнуць. Пры ўсіх складанасцях мы гатовы былі вярнуць гэты мільярд. Гэта не новы крэдыт. Гэта была мая просьба да кіраўніцтва Расіі аб тым, што мы гэты мільярд у гэтым годзе вам не выплачваем, пакідаем у сябе і пераносім на будучы год. Працэнт там прымальны. Гэта пытанне рэфінансавання", - расказаў беларускі лідар.

Акрамя таго, Уладзімір Пуцін прапанаваў паралельна з кантактамі кіраўнікоў прадпрыемстваў і вялікіх холдынгаў актывізаваць рэгіянальнае супрацоўніцтва. "Я кажу: у тэму, у канцы верасня будзе Форум рэгіёнаў (Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА), мы пачнём інтэнсіфікаваць узаемадзеянне губернатараў. Гэта вялікая справа. Яны там вырашаць многае, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І вось ужо мне Сямашка па дарозе з Сочы ноччу дакладваў, што яны з міністрам прамысловасці праехалі па Расіі і на $290 млн кантрактаў прывезлі - БелАЗы, МАЗы і іншае. Заключылі дагаворы. Трэць мільярда, гэта вялікія грошы. Гэта значыць, трэба варушыцца".

"Таксама вельмі сур'ёзна гаварылі аб пераарыентацыі грузапатокаў з Прыбалтыкі на Піцер. Я яму сказаў адкрыта: калі вы прапануеце такія ўмовы, як мы маем у Прыбалтыцы, нам усё роўна. Ведаючы, што я яшчэ не паляцеў з Сочы, ён даў распараджэнне ўсё гэта палічыць і правесці наконт гэтага перагаворы", - заявіў Прэзідэнт.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін удзялілі супрацоўніцтву ў сферы ВПК і абароны. "Гэта была мая прапанова, і мы павінны праводзіць вучэнні. Мы не павінны глядзець на тое, што пра нас там нехта скажа. Армія, якая не ваюе, гэта не армія. Дык хоць вучэнні трэба праводзіць", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі