Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржрэгуляванні ў галіне экспартнага кантролюДакумент прыняты ў мэтах прывядзення заканадаўчых актаў у адпаведнасць з законам Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2016 года "Аб экспартным кантролі". Указам зацверджаны асноватворныя палажэнні аб парадку экспартнага кантролю, у якіх удакладняецца парадак прадастаўлення права на ажыццяўленне пасрэдніцкай дзейнасці, канкрэтызуюцца правы спецэкспарцёраў і іншых уладальнікаў пасведчанняў на ажыццяўленне пасрэдніцкай дзейнасці...