Архітэктура Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Архітэктура

Архітэктура Беларусі


У разнастайных стылях беларускіх цэркваў, замкаў, палацаў і крэпасцей адлюстраваны ўплыў як усходняй, так і заходняй культуры.

Беларуская архітэктура праз стагоддзі

Нягледзячы на складаную гісторыю, поўную войнаў і разбурэнняў, многія архітэктурныя каштоўнасці Беларусі захаваліся.

Найбольш старадаўнія збудаванні ў Беларусі адносяць да Сярэдневякоўя.

Розныя напрамкі ў мастацтве і рэлігіі паўплывалі на фарміраванне архітэктуры Беларусі. У краіне можна знайсці ўзоры раманскага стылю і готыкі, барока і класіцызму, мадэрна і эклектыкі.

Архітэктура Брэсцкай вобласці

Брэсцкая крэпасць, пабудаваная ў 30-я гг. XIX стагоддзя, – галоўная архітэктурная славутасць Брэста.

Акрамя таго, у горадзе шмат цікавых помнікаў архітэктуры, сярод якіх:

  • Сімяонаўская царква, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1865) 
  • Крыжаўзвіжанскі касцёл, помнік архітэктуры позняга класіцызму (1856) 
  • Чыгуначны вакзал, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1886)

Сярод архітэктурных помнікаў, якія захаваліся ў Брэсцкай вобласці:

  • Камянецкая вежа (Белая вежа), помнік абарончага дойлідства (XIII)
  • Касцёл Карла Барамеуша ў г. Пінску, помнік архітэктуры барока (XVIII) 
  • Палац Бутрымовіча ў г. Пінску, помнік архітэктуры позняга барока (1784–90) 
  • Палацавы комплекс у г.п. Ружаны (XVII – XVIII) 
  • Косаўскі палац, помнік архітэктуры з элементамі класіцызму (XIX)

Архітэктура Гомельскай вобласці

Асноўная выдатная мясціна горада Гомеля – палацава-паркавы ансамбль, цэнтрам якога з'яўляецца палац Румянцавых-Паскевічаў, помнік архітэктуры класіцызму (1799–1819).

Сярод захаваных архітэктурных выдатных мясцін Гомельскай вобласці:

  • Мазырскі касцёл і манастыр бернардзінцаў, помнік архітэктуры барока (1648) 
  • Мазырскі манастыр цыстэрцыянак (1743-45) 
  • Петрыкаўская Мікалаеўская царква, помнік архітэктуры псеўдавізантыйскага стылю (2-я палавіна XIX) 
  • Чачэрская ратуша, помнік архітэктуры класіцызму (2-я палавіна XVIII)

Архітэктура Гродзенскай вобласці

Сярод унікальных архітэктурных помнікаў Гродна:

У Гродзенскай вобласці захаваліся старадаўнія замкі. Самыя вядомыя з іх:

  • Мірскі замак, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА – адзін з самых вядомых замкаў Беларусі, выдатны ўзор абарончага дойлідства  (XVI) 

У ліку культавых помнікаў:

Архітэктура Мінска і Мінскай вобласці

Горад Мінск у гады Другой Сусветнай вайны быў разбураны практычна поўнасцю. Але і тут захаваліся і былі адноўлены ў пасляваенны перыяд цікавыя помнікі архітэктуры, сярод якіх:

  • Петрапаўлаўская царква, помнік архітэктуры з элементамі рэнесансу і барока (1612–1620) 
  • Архікафедральны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі (2-я палавіна XVII – пачатак XVIII) 
  • Царква Аляксандра Неўскага, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю (1898) 
  • Кальварыйскі касцёл, помнік архітэктуры неаготыкі (XIX) 
  • Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), помнік архітэктуры неаготыкі з рысамі мадэрна (1908–1910)

Асноўнымі выдатнымі мясцінамі Мінскай вобласці з'яўляюцца архітэктурныя помнікі Нясвіжа, сярод якіх:

Сярод вядомых архітэктурных помнікаў рэгіёну:

  • Касцёл бернардзінцаў у Будславе (Мядзельскі раён), помнік архітэктуры барока (XVIII) 
  • Уваскрасенскі сабор у Барысаве, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю (1874) 
  • Спаса-Праабражэнская царква ў г.Заслаўе (2-я палавіна XVI – пачатак XVII)

Архітэктура Магілёўскай вобласці

Сярод захаваных архітэктурных помнікаў старадаўняга беларускага горада Магілёва:

Магілёўскай вобласці:

  • Шклоўская ратуша, помнік архітэктуры класіцызму (канец XVIII) 
  • Праабражэнская царква ў Шклове, помнік архітэктуры неарускага стылю (пачатак XX) 
  • Свята-Троіцкая царква ў Быхаве, помнік драўлянага дойлідства (сярэдзіна XIX) 
  • Сінагога ў Быхаве, помнік архітэктуры позняга рэнесанса (сярэдзіна XVII) 
  • Бабруйская крэпасць, помнік абарончай архітэктуры (1-я палавіна XIX) 
  • Быхаўскі замак, помнік палацава-замкавай архітэктуры (канец XVI – пачатак XVII) 
  • Палац у Жылічах (Кіраўскі раён), помнік архітэктуры класіцызму (1830-я гады)

Архітэктура Віцебскай вобласці

Цэрквы і касцёлы Віцебскай вобласці адлюстроўваюць розныя стылі храмавай архітэктуры. У Віцебску захаваліся:

  • Благавешчанская царква, помнік старажытнарускай архітэктуры (сярэдзіна XII) 
  • Казанская царква, помнік архітэктуры з элементамі барока і ранняга класіцызму (1760) 
  • Варварынскі касцёл, помнік архітэктуры неараманскага стылю (1785)

У беларускім горадзе Полацку захаваліся старажытныя архітэктурныя выдатныя мясціны:

  • Сафійскі сабор, помнік архітэктуры XI – XVIII стст. З'яўляецца адным з трох старажытнарускіх храмаў, прысвечаных Святой Сафіі, – два іншыя знаходзяцца ў Кіеве і Ноўгарадзе 
  • Спаса-Ефрасіннеўская царква, помнік старажытнарускай архітэктуры (1152–61).  На ее сценах і калонах захаваліся унікальныя старадаўнія фрэскі

Арыгінальныя помнікі храмавай архітэктуры Віцебскай вобласці:

  • Касцёл Св. Іаана Хрысціцеля ў в.Камаі (Пастаўскі раён), помнік, які спалучае прыёмы і формы абарончага дойлідства, архітэктуры готыкі і рэнесанса (1603-06) 
  • Храм у в.Сар'я (Верхнядзвінскі раён), помнік архітэктуры неаготыкі (1852–57)
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі