Мінск, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Геаграфія | Мінск – сталіца Беларусі

Мінск – сталіца Беларусі

Від на раку Свіслач і Траецкае прадмесце. Мінск
Від на раку Свіслач і Траецкае прадмесце. Мінск

Горад Мінск – сталіца Беларусі, палітычны, эканамічны, навуковы і культурны цэнтр краіны.

Мінск – найбольш эканамічна развіты горад Беларусі. У Мінску пражывае 1 млн 992,9 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2024 г.), і колькасць насельніцтва пастаянна павялічваецца.

Транспартныя зносіны Мінска

Мінск знаходзіцца на перакрыжаванні асноўных транспартных маршрутаў. Аўтамабільныя дарогі звязваюць Мінск з буйнейшымі гарадамі Беларусі: Оршай, Віцебскам, Маладзечнам, Брэстам, Слуцкам, Магілёвам, Гомелем, Гродна.

Мінск – буйны чыгуначны вузел. Чыгунка звязвае сталіцу з многімі гарадамі Беларусі і замежжа. Нацыянальны аэрапорт Мінск – галоўная паветраная гавань Беларусі – знаходзіцца на адлегласці прыблізна 42 км (па шашы) ад цэнтра Мінска.

У сталіцы добра развіты грамадскі транспарт у любую кропку горада можна дабрацца на аўтобусе, тралейбусе або трамвае.

Таксама Мінск уваходзіць у лік буйных еўрапейскіх гарадоў, маючых такі зручны від транспарта як метро.

Прамысловасць Мінска

Мінск – буйны прамысловы цэнтр. У горадзе выпускаецца 15,1% ад рэспубліканскага аб’ёму прамысловай прадукцыі.

Прамысловасць горада мае шматгаліновы характар. Асноўныя галіны:

  • харчовая
  • лёгкая
  • аўтамабілебудаванне
  • трактарабудаванне
  • станкабудаванне
  • металаапрацоўка
  • прыборабудаванне
  • вытворчасць радыётэхнічнай і электроннай апаратуры

Тут размешчана свабодная эканамічная зона "Мінск".

Адукацыя ў Мінску

Мінск – найбуйнейшы адукацыйны цэнтр рэспублікі. Тут сканцэнтраваны асноўныя навучальныя ўстановы краіны, у тым ліку ліцэі, каледжы, установы вышэйшай адукацыі, найбуйнейшыя з якіх:

  • Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
  • Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
  • Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
  • Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
  • Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Культура і спорт у Мінску

У сталіцы створана шырокая сетка ўстаноў культуры, якая ўключае 11 музеяў і 11 тэатраў, у т.л.:

У Мінску знаходзіцца амаль 3600 спартыўных аб’ектаў, сярод якіх стадыёны і спартыўныя пляцоўкі, басейны, спарткомплексы і трэнажорныя залы, тэнісныя корты, лыжаролерная траса.

Буйнейшыя спартыўныя збудаванні Мінска:

Выдатныя мясціны Мінска

У Мінску шмат цікавых гістарычных мясцін і помнікаў архітэктуры, у т.л.:

Больш аб славутых мясцінах Мінска – тут.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі