Верхні горад Мінска
Верхні горад Мінска –месца з самай вялікай канцэнтрацыяй гістарычнай забудовы і славутасцяў у цэнтры сталіцы. Архітэктурны ансамбль гэтай часткі горада, які фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, з'яўляецца ўнікальным кутком горадабудаўнічага мастацтва, дзе побач размешчаны помнікі розных эпох і стыляў – класіцызму і барока, эклектыкі і мадэрну.