Камянецкая вежа – помнік абарончага дойлідства XIII стагоддзя
Знакамітая вежа-данжон знаходзіцца ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці. Згодна з летапісам, яна ўзведзена ў перыяд паміж 1276 і 1288 гадамі.
Таўшчыня сцен 30-метровай вежы дасягае 2,5 м, знешні дыяметр – 13,5 м. Стаіць вежа на магутным фундаменце з каменю, перасыпанага чыстым дробным пяском. Вышыня фундамента – каля 2,3 м, а яго знешні дыяметр – каля 16 м.