Пустынскі Свята-Успенскі манастыр
У Мсціслаўскім раёне ў вёсцы Пустынкі размешчаны Свята-Успенскі мужчынскі манастыр. Ён заснаваны ў 1380 г. і з'яўляецца адным з самых вядомых рэлігійных комплексаў на тэрыторыі Беларусі. Манастырскія будынкі, якія захаваліся, з'яўляюцца помнікамі архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў і ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.