Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Гервяты

9
Касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Гервяты
Троіцкі касцёл у Гервятах уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі. Гэта адзін з лепшых узораў неагатычнага стылю. Быў пабудаваны ў 1903 годзе на месцы драўлянага касцёла 1526 года. Ён знаходзіцца ў вёсцы Гервяты ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці і ўваходзіць у спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.