На трэцім Фестывалі хлеба, прысвечаным 950-гадоваму юбілею горада, госці змаглі ацаніць увесь асартымент і пакаштаваць апошнія навінкі сталічных хлебазаводаў, паўдзельнічаць у кулінарных майстар-класах і конкурсах. А галоўнае – атрымаць кавалачак таго самага эксклюзіўнага торта, які кандытары гатавалі цэлыя суткі, а дызайн старанна ўтойвалі да святочнай прэзентацыі.