У святочны ўік-энд эпіцэнтрам народных гулянняў стала пляцоўка каля Палаца спорту. У фармаце нон-стоп тут праходзілі канцэрты беларускіх выканаўцаў і творчых калектываў, тэатралізаваныя шоу, фестываль хлеба, спаборніцтвы па сілавым экстрыме, турнір "Мацнейшы пажарны-ратавальнік", рамесныя кірмашы, дзіцячыя майстэрні і воркшопы пад адкрытым небам і, вядома, працавалі фудкорты. Дарэчы, мінчане і госці горада ўстанавілі рэкорд, з’еўшы больш за 5 т шашлыкоў, 15 тысяч порцый бліноў і дранікаў!