У юбілейны Дзень Мінска 9 верасня ў канцэртнай зале "Верхні горад" адбылася эксклюзіўная цырымонія заключэння шлюбу для 9 пар маладых з усіх 9 раёнаў Мінска. І, дарэчы, у дадатак да вялікага свята нараджэння сем’яў яны атрымалі яшчэ адзін рэдкі падарунак – магчымасць праз 50 гадоў адзначыць залатое вяселле разам з 1000-годдзем Мінска.