21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША выдзелілі Беларусі $1,7 млн на барацьбу з COVID-19. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, паведамляе БЕЛТА.
Фінансавая дапамога прызначана для сферы аховы здароўя, у тым ліку для падрыхтоўкі лабараторных сістэм, актывізацыі выяўлення выпадкаў заражэння каранавірусам, узмацнення эпідэміялагічнага нагляду і іншых мерапрыемстваў.
ЗША ў сувязі з пандэміяй таксама выдзелілі сродкі шэрагу краін Еўропы, Афрыкі, Азіі, Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.