Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Ліс 2016

Зіноўскі: Поўная адмена санкцый ЗША паслужыла б больш дынамічнаму развіццю супрацоўніцтва з Беларуссю

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча міністра эканомікі Беларусі Уладзіміра Зіноўскага з павераным у справах ЗША ў Беларусі Робертам Райлі прайшла 3 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Ключавой тэмай сустрэчы стала абмеркаванне патэнцыялу развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і ЗША, узаемадзеяння ў гуманітарнай сферы, перспектыў супрацоўніцтва з рэгіёнамі ЗША. "Віншуючы амерыканскага дыпламата з назначэннем, Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў высокую важнасць правядзення рэгулярных сустрэч з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса ў Беларусі для абмеркавання ўсіх актуальных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Бакі абмеркавалі магчымасці Беларусі як эфектыўнай пляцоўкі для інвестыцый у кантэксце публікацыі чарговага даследавання групы Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу - 2017", пазітыўнай дынамікі краіны ў гэтым рэйтынгу.

Таксама адным з пытанняў, узнятых у ходзе размовы, стала рашэнне ЗША аб прадаўжэнні рэжыму прыпынення санкцый адносна шэрага беларускіх прадпрыемстваў. "Мы ўпэўнены ў тым, што поўная адмена існуючых санкцый ЗША паслужыла б больш дынамічнаму развіццю двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - адзначыў са свайго боку Уладзімір Зіноўскі.

"Супрацоўніцтва нашых краін ужо мае сваю гісторыю, таму наша задача - падтрымліваць і прымнажаць напрацаванае. Нам неабходна не спыняцца на дасягнутых выніках супрацоўніцтва і прадаўжаць рэгулярны дыялог для павышэння яго якасці і эфектыўнасці", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі