Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Май 2019

Зімбабвэ зацікаўлена ў падрыхтоўцы сваіх ратавальнікаў на базе Універсітэта МНС Беларусі

Зімбабвэ зацікаўлена ў падрыхтоўцы сваіх ратавальнікаў на базе Універсітэта МНС Беларусі
Фота МНС

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліка Зімбабвэ зацікаўлена ў падрыхтоўцы кадраў ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Аб гэтым сёння заявіў міністр мяцовага самакіравання, грамадскіх работ і нацыянальнага жыллёвага будаўніцтва Зімбабвэ Джулай Моё ў час наведвання вышэйшай навучальнай установы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўніверсітэце.

"Джулай Моё таксама выказаў зацікаўленасць у пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхніцы і абсталяванні беларускай вытворчасці. Акрамя таго, ён паведаміў, што Зімбабвэ гатова накіраваць у Беларусь рабочую групу для дэталёвага вывучэння вопыту падрыхтоўкі ратавальнікаў і прымяняльных для ліквідацыі надзвычайных сітуацый тэхналогій", - праінфармавалі таксама ў ВНУ.

У час візіту дэлегацыя сустрэлася з першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам Худалеевым. Зімбабвійскі бок выказаў удзячнасць за аказаную гуманітарную дапамогу іх краіне ў красавіку бягучага года.

Як паведамлялася, на ўсходняе ўзбярэжжа Афрыканскага кантынента 15 сакавіка абрушыўся цыклон "Ідай", які прынёс ліўневыя дажджы і шквалісты вецер з парывамі да 177 км/гадз. У выніку ўдару стыхіі ў шэрагу рэгіёнаў Мазамбіка і Зімбабвэ разбурана значная частка гарадской і рэгіянальнай інфраструктуры. Урады пацярпелых краін звярнуліся да сусветнай супольнасці і аб'явілі аб пачатку міжнароднай кампаніі па зборы гуманітарнай дапамогі. У Зімбабвэ было аб'яўлена становішча нацыянальнай катастрофы.

У адрас Беларусі таксама паступілі афіцыйныя ноты аб аказанні гуманітарнай дапамогі і патрэбнасцях краін для таго, каб палегчыць становішча ахвяр цыклону. Па ўзгадненні з Прэзідэнтам прынята адпаведная пастанова Савета Міністраў. Беларускі бок уключыў у склад гуманітарнага грузу цукар, муку, тушонку з ялавічыны, мясныя кансервы для дзяцей, мыла, коўдры, пральны парашок, адзенне і абутак для дарослых і дзяцей, школьныя сшыткі, кубкі і сталовыя прыборы на суму больш як Br656 тыс. Дастаўка грузу выконвалася авіяцыйным транспартам. Суправаджалі груз да месца дастаўкі і разгрузкі работнікі МНС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі