26 кастрычніка, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Украінскі горад Жытомір стане месцам правядзення наступнага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Аб гэтым сёння на I Форуме рэгіёнаў дзвюх краін заявіў Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што Гомель стаў першым горадам, які прыняў новы фармат беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва. Ён дадаў, што можна гаварыць аб пачатку традыцыі рэгулярнага правядзення такіх форумаў.