2 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Станіслаў Зась на сустрэчы з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Санака Самарасінха абмеркаваў перспектывы рэалізацыі палажэнняў Рамачнай праграмы ААН для Беларусі на 2016-2020 гады. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі.
На сустрэчы, якая адбылася 2 снежня, бакі разгледзелі таксама пытанні ўзаемадзеяння па ацэнцы рызык і пагроз устойліваму развіццю Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, размова ішла аб умацаванні супрацоўніцтва дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі з арганізацыямі, праграмамі і агенцтвамі сістэмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Адбыўся таксама абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.