14 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 14 сакавіка сустрэўся з дзяржаўным міністрам ваеннай прамысловасці Егіпта Мухамадам Саідам аль-Асарам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.
Бакі абмеркавалі пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Адбыўся таксама абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.