Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Крс 2022

Заяц: Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Еўразійскім патэнтным ведамствам

Заяц: Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Еўразійскім патэнтным ведамствам
Фота з архiва

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Еўразійскім патэнтным ведамствам. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц падчас сустрэчы з прэзідэнтам Еўразійскага патэнтнага ведамства (ЕАПВ) Рыгорам Іўліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца інтэлектуальнай уласнасці, хацелася б пашырыць наша ўзаемадзеянне. Магчыма, трэба нешта перагледзець або прадугледзець, каб гэты напрамак меў моцнае эканамічнае развіццё", - сказаў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, асабліва цеснае супрацоўніцтва ў сферы інтэлектуальнай уласнасці наладжана паміж Беларуссю і Расіяй. Узаемадзеянне плануецца пашыраць і ў далейшым.

Рыгор Іўліеў адзначыў, што цяпер асабліва актуальна тэма інтэграцыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў ЕАЭС. "У Беларусі ёсць стратэгічныя дакументы ў сферы. Гэта сведчыць аб тым, што ваша патэнтнае ведамства выйшла на высокі якасны ўзровень, які адпавядае краіне з развітой эканомікай і навукова-тэхнічнай сферай", - адзначыў ён.

У гэтыя дні ў Беларусі святкуецца 30-годдзе стварэння нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці. У Мінску праходзіць форум "Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі. НЦІУ - 30 гадоў".

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці забяспечвае ахову правоў на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, таварныя знакі, сарты раслін, творы навукі, літаратуры і мастацтва і інш. НЦІУ ажыццяўляе функцыі патэнтнага органа і падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі