Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Снж 2016

Забарона на выкарыстанне алімпійскай і паралімпійскай сімволікі без спецыяльнага дазволу ўводзіцца ў Беларусі

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканальваецца прававое рэгуляванне выкарыстання алімпійскай і паралімпійскай сімволікі, яе абарона і камерцыйнае выкарыстанне. Адпаведны ўказ нумар 440 "Аб выкарыстанні алімпійскай, паралімпійскай сімволікі" 5 снежня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах належнага выканання беларускім бокам сваіх абавязацельстваў па абароне правоў Міжнароднага алімпійскага камітэта і Міжнароднага паралімпійскага камітэта на тэрыторыі Беларусі. Указам устанаўліваецца забарона на выкарыстанне алімпійскай і паралімпійскай сімволікі для абазначэння юрыдычных асоб, аб'ектаў, тавараў, работ і паслуг, за выключэннем выпадкаў, калі права на такое выкарыстанне прадастаўлена міжнароднымі або нацыянальнымі алімпійскім і паралімпійскім камітэтамі.

Інфармацыя аб парадку і ўмовах атрымання дазволу будзе размяшчацца на афіцыйных сайтах НАК Беларусі і Паралімпійскага камітэта Беларусі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Адносна таварных знакаў і знакаў абслугоўвання, пасведчанні на якія выдадзены да ўступлення ў сілу ўказа, прадугледжана магчымасць выкарыстання алімпійскай і паралімпійскай сімволікі да заканчэння тэрміну дзеяння іх рэгістрацыі.

Акрамя таго, устанаўліваецца, што дзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі фізічнай культуры і спорту, сярэднія школы - вучылішчы алімпійскага рэзерву захоўваюць права на выкарыстанне алімпійскай і паралімпійскай сімволікі ў сваіх найменнях.

Прыняцце такога ўказа асабліва актуальна напярэдадні правядзення ў Мінску ІІ Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. Указ распрацаваны ўпершыню з улікам перадавога міжнароднага вопыту ў гэтай сферы і рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі