Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Ліс 2021

За УНС прапануюць замацаваць у новай Канстытуцыі статус вышэйшага прадстаўнічага органа краіны

За УНС прапануюць замацаваць у новай Канстытуцыі статус вышэйшага прадстаўнічага органа краіны

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход у новай Канстытуцыі можа атрымаць статус вышэйшага прадстаўнічага органа краіны. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па выніках сустрэчы кіраўніка дзяржавы з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адна з галоўных навацый праекта новай Канстытуцыі Беларусі - гэта надзяленне Усебеларускага народнага сходу канстытуцыйным статусам. Яго правядзенне даўно стала традыцыяй, а цяпер яго функцыі і паўнамоцтвы будуць замацаваны ў Асноўным законе краіны.

"Плануецца, што гэта будзе вышэйшы прадстаўнічы орган нашай краіны. Адпаведна, павінны быць дакладна вызначаны паўнамоцтвы гэтага оргага, хто можа быць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу. Пра гэта мы гаварылі даволі шмат, таму што ў грунтоўна выбудаванай структуры дзяржаўнай улады ў нашай краіне з'яўляецца новы орган і ён павінен быць інтэграваны ў нашу структуру", - сказала Наталля Качанава.

"Я лічу, што гэта абсалютна правільна, таму што ў нас уся ўлада належыць народу і, вядома, народ павінен вызначаць ключавыя моманты ў гісторыі і развіцці нашай краіны", - дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Сярод паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу, расказала спікер верхняй палаты парламента, могуць быць некаторыя кадравыя пытанні, магчымасць адмяніць рашэнні дзяржорганаў. "У гэтага дзяржаўнага органа будуць сур'ёзныя паўнамоцтвы", - дадала Наталля Качанава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі