5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулы тыдзень 5177 іншаземцаў з Еўрасаюза скарысталіся магчымасцю бязвізавага ўезду ў нашу краіну, а з пачатку года - 20 784 еўрапейцы, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 821 390 іншаземцаў: 506 814 грамадзян Літвы, 188 924 грамадзяніны і 57 109 неграмадзян Латвіі, а таксама 68 543 грамадзяніны Польшчы.