6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 52 тыс. замежных грамадзян наведалі Беларусь з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
"За восем тыдняў бязвізавым рэжымам скарысталіся 52 846 замежных грамадзян: 35 864 грамадзяніны Літвы, 4602 неграмадзяніны і 12 362 грамадзяніны Латвіі", - расказалі ў ДПК.
З 3 па 6 чэрвеня ў нашу краіну ўехалі 4027 іншаземцаў: 2981 грамадзянін Літвы, 803 грамадзяніны і 243 неграмадзяніны Латвіі.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана на інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта.